Выстава “Свята свят: Вялікдзень”

09.04.2015

З 11 красавіка па 24 мая 2015 года ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца выстава “Свята свят: Вялікдзень” з фондаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і прыватнай калекцыі Міхаіла Фёдаравіча Раманюка. Вялікдзень, дзень Уваскрасення Хрыстова - самае галоўнае свята сярод вернікаў. Менавіта ў ім заключаецца асноўны сэнс хрысціянскай веры. Экспазіцыя пабудавана, абапіраючыся на іканаграфію двунадзесятых святаў. Двунадзесятыя святы - дванаццаць найважнейшых пасля Вялікадня святаў у праваслаўі, якія прысвечаны падзеям зямнога жыцця Ісуса Хрыста і Багародзіцы, што ўваходзяць у лік вялікіх святаў. На выставе гледачы маюць магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй абразоў, велікодных паштовак, крыжоў і пісанак.