Гала-канцэрт у Нясвіжы

24.05.2015

28 чэрвеня «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» завершацца грандыёзным Гала-канцэртам «Вялікай Перамозе прысвячаем».

Пасля пераможнага заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло ўжо 70 гадоў. Гэта цэлая жыццё, якое стала магчымым дзякуючы самаахвярнасці мільёнаў людзей: вядомых герояў і безыменных храбрацоў. Ідуць гады, і тых, хто ствараў Вялікую Перамогу, становіцца ўсё менш... Успаміны і пачуцці абаронцаў Айчыны захоўваюць для нас песні вайны. Гэтыя песні дапамагалі нашым бацькам і дзядам цярпець і выжываць, змагацца і перамагаць, спадзявацца і не здавацца.

Чым больш часу праходзіць з памятнага 1945-га года, тым лепш мы ўсведамляем вышыню чалавечага духу ваеннага пакалення. Тым пранізлівей гучаць для нас песні-шэдэўры, напісаныя ў розныя гады пра вайну. Самі іх назвы даўно з'яўляюцца сімваламі: «Священная война», «Катюша», «Смуглянка», «Нам нужна одна победа», «Журавли», «Эх, дороги», «Случайный вальс», «На безымянной высоте», «На поле танки грохотали», «Беловежская пуща», «Синий платочек», «Три танкиста», «Дорога на Берлин», «Баллада о матери», «Поклонимся великим тем годам», «День Победы»… Успомніць і праспяваць іх разам, аддаць даніну павагі пакаленню пераможцаў запрашае ў Нясвіж Вялікі тэатр Беларусі.

Грандыёзны канцэрт «Вялікай Перамозе прысвячаем» працягне творчы марафон Вялікага тэатра Беларусі да 70-годдзя вызвалення нашай краіны, у рамках якога ў маі мінскай публіцы ўжо былі прадстаўлены выстаўка, якая расказвае пра ваенныя старонкі жыцця тэатра, і канцэртная праграма «Лісты з фронту», таксама прымеркаваная да Дня Перамогі.

28 чэрвеня ў Нясвіжы лепшыя і любімыя песні ваенных і пасляваенных гадоў аб веры і надзеі, гераізме і ахвярнасці, мужнасці і патрыятызме выканаюць зоркі Вялікага тэатра: народныя артысты Васіль Кавальчук, Уладзімір Пятроў, Сяргей Франкоўскі; заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кеда, Алег Мельнікаў, Анастасія Масквіна, Станіслаў Трыфанаў, Ніна Шарубіна; лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Наталля Акініна, Таццяна Гаўрылава, Аляксандр Гелах, Кацярына Галаўлёва, Юрый Гарадзецкі, Ганна Гур'ева, Марта Данусевіч, Алена Золава, Дзмітрый Капілаў, Аляксандр Краснадубскі, Віктар Мендзелеў, Васіль Мінгалёў, Алена Сало, Дзмітрый Сівакоў, Алена Таболіч, Аксана Якушэвіч, салісты Сяргей Лазарэвіч і Міхаіл Пузанаў.

Сола на акардэоне – Дзмітрый Корсак, сола на гітары — Віталь Дубовік. У канцэртнай праграме «Вялікай Перамозе прысвячаем» таксама прымаюць удзел: артысты і салісты балета – народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко, Іван Савянкоў; харавы калектыў пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Ніны Ламановіч і сімфанічны аркестр Вялікага тэатра. Дырыжор — Андрэй Іваноў, рэжысёр — Дар'я Потатурко.