Выстава ў Слуцкай браме

10.06.2015

Спяшайцеся  ўбачыць!

У маі 2015 года ў помніку архітэктуры XVI-XVIII стст. “Слуцкая брама” аднавіла работу часовая выстава “Гісторыя Слуцкай брамы”.

На другім паверсе, у памяшканні капліцы прадстаўлены прадметы хрысціянскага культу: алтар, абраз “Маці Божая Бялыніцкая”, статуя Хрыста, падсвечнікі. Акрамя таго, з 1 чэрвеня 2015 г. для наведвальнікаў арганізавана выстава “Археалагічная спадчына Нясвіжа”, на якой можна ўбачыць разнастайныя прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных даследванняў старажытнага Нясвіжа і іншых паселішчаў. Сярод іх прадметы, якія датуюцца ХІ – ХІІІ стст.: бронзавыя фібулы (зашпількі), розныя віды спражак, рэшткі шкляных бранзалетаў. Да больш позніх вырабаў адносяцца гліняныя люлькі, жалезныя ключы, гузікі. Асобнай увагі заслугоўвае манетны скарб, які складаецца з солідаў Вялікага Княства Літоўскага 1660-х гадоў і фаянсавыя вырабы Свержанскай мануфактуры сяр. ХVІІІ ст. Таксама экспануюцца розныя ўзоры кафлі аздробленай расліннымі ўзорамі, геральдычнымі выявамі.

Экспазіцыя ў “Слуцкай браме” адчынена штодня, акрамя панядзелка і аўторка, з 9.00 да 18.00; абед - з 13.00 да 14.00.


Кошт уваходнага квітка:

• Школьнікі і студэнты – 5 000 руб.;
• Дарослыя – 10 000 руб.

Выстава будзе працаваць да 30 верасня 2015 г.