Круглы стол “Генеалогія роду Радзівілаў"

12.06.2015

17 верасня 2015 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” арганізуе круглы стол “Генеалогія роду Радзівілаў XV – ХХІ стст.: праблемы вывучэння, здабыткі і перспектывы”.

У 2015 г. адзначаюцца дзве важныя юбілейныя даты гісторыі дому Радзівілаў: 500 гадоў з дня нараджэння “некаранаванага караля Літвы” Мікалая Радзівіла Чорнага (1515 – 1565) і 175 гадоў з дня нараджэння Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл (1840 – 1915), францужанкі паводле паходжання, якая нямала зрабіла для аднаўлення фамільнай рэзідэнцыі ў Нясвіжы. У юбілейны год заканамерна ўзрастае цікавасць да месца і ролі Радзівілаў у гісторыі Беларусі і Еўропы. Таму поруч з мерапрыемствамі прысвечанымі асобным славутым прадстаўнікам роду Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць круглы стол на якім будуць разглядацца пытанні звязаныя з генеалогіяй Радзівілаў. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца гісторыкі, архівісты, спецыялісты ў галіне генеалогіі і геральдыкі, краязнаўцы і музейныя работнікі.

Час правядзення: 17 верасня 2015 г.
Месца правядзення: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” (г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19)

Пытанні для абмеркавання:
- Гістарыяграфія і даследванні генеалогіі Радзівілаў;
- Паходжанне роду Радзівілаў;
- Месца Радзівілаў сярод арыстакратыі і правячых дынастый Еўропы ХVI – ХХ стст.;
- Архіўныя крыніцы па гісторыі роду;
- Сваяцкія сувязі дому Радзівілаў з магнатэрыяй Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
- Малавядомыя галіны роду: клецкія, алыцкія, давыд-гарадоцкія ардынаты, галіцыйская лінія;
- Радзівілаўская геральдыка: адметнасці і эвалюцыя.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала прымаюцца да 15 жніўня 2015 г., тэксты паведамленняў для публікацыі – да 5 верасня 2015 г. па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбо е-mail: navukanhkmz@gmail.com. А таксама – galas@mail.ru
У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, яго навуковую ступень, званне, установу, якую ён прадстаўляе, кантактныя тэлефоны і e-mail. Матэрыялы круглага стала плануецца надрукаваць у штогодніку ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” «Acta anniversaria».

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская, польская.
Тэлефоны для даведак: +375177055273 – Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”; +375336314911 – Івахніна Любоў Уладзіміраўна, вучоны сакратар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.