Канферэнцыя "Ян Марыя Бернардоні..."

12.06.2015

2-3 чэрвеня 2016 года  Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Ян Марыя Бернардоні і пачаткі архітэктуры барока на тэрыторыі Беларусі і сумежных краін (Усходняй Еўропы)” прысвечаную 475-годдзю з дня нараджэння Яна Марыя Бернардоні.

З іменем Яна Марыі Бернардоні (1541 – 1605) – італьянскага архітэктара, пачынальніка барока на беларускіх землях звязваюць праектаванне езуіцкага касцёла Божага Цела, культавых і грамадзянскіх (цывільных) пабудоў, радзівілаўскага замка, якія на працягу доўгіх гадоў вызначалі архітэктурнае аблічча Нясвіжа і зрабілі вялікі ўплыў на развіццё архітэктуры і мастацтва ВКЛ і суседніх краін.

Плануемае поле канферэнцыі:
- Зараджэнне архітэктуры барока ў краінах Усходняй Еўропы.
- Нясвіжскі касцёл Божага Цела, як першы помнік архітэктуры барока ва Ўсходняй Еўропе.
- Ян Марыя Бернардоні і ўплыў заходнееўрапейскіх спецыялістаў на архітэктуру і мастацтва ВКЛ.
- Радзівілы як фундатары і мецэнаты.
- Нясвіж, як увасабленне ідэальнага горада.
- Лёс архітэктурна-мастацкай спадчыны Нясвіжа.

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, мастацтвазнаўцы, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы і ўсе зацікаўленыя даследчыкі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.

Заяўкі да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі прымаюцца да 30.11.2015 г., тэксты дакладаў – да 1.01.2016 г. па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19.

E-mail: jackiewicz66@mail.ru альбо navukanhkmz@gmail.com

Тэлефоны для даведак: + 375177055273 Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча дакладчыка, яго навуковую ступень, званне, установу, якую ён прадстаўляе.

Кантактныя тэлефоны і e-mail. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў. Матэрыялы канферэнцыі плануецца выдаць асобным зборнікам.