• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Завяршыў працу Міжнародны валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў 2015»

Завяршыў працу Міжнародны валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў 2015»

28.07.2015

З 18 па 27 ліпеня 2015 года ў г. Нясвіж праходзіў Міжнародны валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў 2015», у якім прынялі ўдзел 18 валанцёраў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Іспаніі, Эстоніі, Арменіі і Паўднёвай Карэі. Летнік адбыўся па ініцыятыве ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Валанцёры былі занятыя працай па добраўпарадкаванню тэрыторыі бліз усыпальніцы барона Гартынга ў вёсцы Завушша (15 км. ад Нясвіжа) і быўшага Езуіцкага калегіўма (гістарычная частка Нясвіжа).

Супрацоўнікамі музея-запаведніка для ўдзельнікаў валанцёрскага летніка была арганізавана насычаная культурная праграма. Былі праведзены экскурсіі па Радзівілаўскаму замку, гарадской ратушы і касцёлу.

На ўрачыстым закрыцці ўсім удзельнікам валанцёрскага летніка «Спадчына Радзівілаў 2015» былі ўручаны пасведчанні і каштоўныя падарункі. Больш падрабязна з усімі мерапрыемствамі летніка запрашаем Вас пазнаёміцца на блозе праекта.