• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • “Лепшы экскурсавод” працуе ў ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

“Лепшы экскурсавод” працуе ў ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

09.11.2015

30 кастрычніка ў Мар’інай Горцы адбылося ўшанаванне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства “Майстар Мінскай вобласці – 2015”.

Па выніках конкурсных праглядаў і згодна з рашэннем экспертнай камісіі пераможцам у намінацыі “Лепшы экскурсавод – 2015” стала Грышкавец Ларыса Мікалаеўна, экскурсавод І катэгорыі ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.