• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў

Адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў

02.12.2015

2 снежня 2015 года ў канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Марыя Дарота Радзівіл – сімвал эпохі культурнага адраджэння Нясвіжа (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХ стст.)”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 19 маладых навукоўцаў, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі Беларусі.

Усе ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. За час, што праводзіцца канферэнцыя, яна  паспела палюбіцца многім юнакам і дзяўчатам, так як стала тым месцам, дзе можна абмеркаваць праблемы гісторыі і культуры нашага края.