Зімовыя забавы рэзідэнцыі Радзівілаў

24.12.2015

У Навагоднія і Калядныя дні музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў асаблівую экскурсійную праграму, у межах якой гасцей палаца чакае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае адной з самых знакавых фігур гісторыі Нясвіжа - Мікалаю Хрыстафору Радзівілу «Сіротку» - заснавальніку Нясвіжскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага. У Нясвіж пры Сіротку быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, дзякуючы якому ў горадзе з'явіліся архітэктурныя збудаванні ў стылі барока: першы ва Ўсходняй Еўропе барочны касцёл, гарадская ратуша, манастыры і сам палац. Але пра ўсё вы даведаецеся на прадстаўленні!

У пастаноўцы гучыць "жывая" музыка эпохі Барока: Дж.Качыні, Дж.Джардані, А.Кальдаро, П.Лакатэлі, М. Шарпанцье і музыка Беларусі з «Полацкага сшытка».

Ролі выконваюць:

Сіротка: Аляксандр Чахоўскі / Аляксандр Баброў.

Эльжбета: Маргарыта Ляўчук.

Бернардоні: Міхаіл Кляпец / Андрэй Ваўчок.

Рэжысёр: Яна Аляксеенка.

Музычна-тэатралізаваныя гісторыі пра найярчэйшага прадстаўніка роду - Радзівіла «Сіротку» вы можаце ўбачыць з 2 па 10 студзеня 2016 года ў Нясвіжскім Палацы ў Тэатральнай зале.

Вас чакаюць незабыўныя ўражанні і прыемныя сюрпрызы!

Кошт уваходнага квітка ў Палацава-паркавы ансамбль з 2.01.2016 г. - па 10.01.2016 г.:
120 000 бел. рублёў  - для дарослых;
60 000 бел. рублёў - для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў.