Увага! Акцыя!

07.12.2015

Музейная акцыя! “Гістарычныя дні ў Ратушы”!

З 02.12.2015 г. па 24.12.2015 г. штотыднёва, у панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу, набываючы ўваходны білет усяго за 1000 бел. рублёў, Вы маеце выдатную магчымасць адчуць атмасферу свету нясвіжскіх гараджан XVI – XIX стагоддзяў. Дзякуючы фотаінсталяцыям і арыгінальным экспанатам, Вы ўбачыце Радзівілаўскі Нясвіж вачыма людзей, якія жылі некалькі стагоддзяў таму, і ўявіце як магістрат горадам кіраваў.

Спяшайцеся, мы чакаем Вас!
Акцыя будзе доўжыцца 17 дзён!