Святочныя дні ў гарадской Ратушы

24.12.2015

Вы жадаеце  разнастаіць вашы выходныя і атрымаць новыя  ўражанні?  Тады спяшайцеся да нас!

Толькі ў Калядныя дні з 25.12.2015 по 10.01.2016  мы    запрашаем Вас прыняць удзел у анімацыйнай праграме з элементамі квэсту.

Вы даведаецеся не толькі гісторыю Ратушы і пазнаёміцеся з прадстаўнікамі Нясвіжскага магістрату ХVІІІ стагоддзя, але  і самі зможаце  здейсніць падарожжа ў часе, разгадаўшы сакрэты “магістрацкай скрынкі”.

Спяшайцеся, Вас чакаюць незабыўныя прыгоды, прызы і падарункі!

Удзел у праграме для груп ад 5 да 25 чалавек.

Папярэднія заяўкі па тэлефонах:

  8 01770 55283, 8 0177020602, +37529 5518051, +37529 1903149