Конкурс фотаздымкаў "Паркі Нясвіжа"

30.03.2016

Трэці год запар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа”, і запрашае прыняць удзел, як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.
Жадаючых прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа” просім пазнаёміцца з інфармацыйным паведамленнем.