Акцыя да Дня ўсіх закаханых

22.01.2016

14 лютага 2016 года музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ўсіх закаханых прыняць удзел у БЯСПРОЙГРЫШНАЙ ЛАТАРЭІ. Толькі ў Дзень Святога Валянціна ў Палацы Радзівілаў закаханыя  змогуць выйграць прыз і атрымаць прыемныя ўражанні!

Не прапусціце шанец парадаваць каханага чалавека незвычайным сюрпрызам!

Для ўдзелу ў акцыі закаханым неабходна набыць квіткі і прайсці ў экспазіцыю Палацавага ансамблю.

А таксама ЎПЕРШЫНЮ ў Палацы Радзівілаў у Нясвіжы ў 2016 годзе з'явіцца паслуга “Прызнанне ў каханні”/“Прапанова рукі і сэрца”!

Даведкі па тэлефонах: +3751770 51436.