Квэст "Таямніцы і загадкі..."

03.02.2016

Музей-запаведнік запрашае прыняць удзел у гістарычных тэатралізаваных квэстах

"Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў".

Першы квэст 2016-га года адбудзецца 7 сакавіка.

Калі вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы - самы час адпраўляцца па новыя прыгоды ў княжыя пакоі. Квэст «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў» - гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса і пазнаёміцца з таямнічай гісторыяй у форме тэатралізаванай гульні. У пачатку гульні ўдзельнікаў чакае сустрэча з князем Антоніем Вільгельмам. Ваша задача - дапамагчы князю вырашыць складаныя пытанні і перайсці на новыя ўзроўні, разгадаць таямніцы і загадкі.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў ад 1 да 7 чалавек. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 20 да 80 чалавек.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з Палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Дата

Дзень тыдня

Збор удзельнікаў у Тэатральнай залі Палацавага ансамбля

Працягласць гульні


7 сакавіка


панядзелак

16.20 – 16.30

16.30 – 17.50

Кошт квітка - 260 000 руб. Колькасць квіткоў абмежаваная.

Папярэдні продаж квіткоў у касах kvitki.by альбо ў дзень правядзення квэста, пры наяўнасці, у касах музея. Продаж квіткоў на мерапрыемства спыняецца ў 15.30.

Квэст па заяўцы.

Таксама музей-запаведнік прапануе паслугу арганізацыі квэстаў пад заказ, па папярэдняй заяўцы (не пазней, чым за 2 тыдні), для групы ад 20 да 80 чалавек. Заяўкі не прымаюцца на выходныя і святочныя дні, а таксама на дні бясплатнага і масавага наведвання.

Чакаем вашыя карпаратыўныя заяўкі па тэлефоне: + 375 1770 51436.