Выстава-кірмаш hand - made «Падарункі для каханых»

02.02.2016

УПЕРШЫНЮ Ў РАТУШЫ!
12 і 13 лютага да дня Святога Валянціна
выстава-кірмаш hand - made
«Падарункі для каханых»
Хутка свята ўсіх закаханых. Вы не ведаеце, што падарыць сваім каханым? Мы дапаможам вам!

Гэта не тое, што можна набыць у краме.
Гэта не тое, што вы дарылі кожны год.
Гэта новае рашэнне для вас і вашых блізкіх!

Вас здзівіць феерыя фарбаў і нечаканых рашэнняў для арыгінальных падарункаў, вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый.

Мы чакаем вас з 10.30 да 17.30 12-13 лютага 2016 года ў Ратушы г. Нясвіжа. Заяўкі для ўдзелу ў выставе-кірмашы прымаюцца па тэлефонах:  8 029 588 56 15; 8 01770 22147.