Персанальная выстава "Фрагменты"

08.02.2016

Персанальная выстава Марыны Несцярук, члена Беларускага саюза мастакоў, адкрылася 8 лютага 2016 г. у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля ДУ «НГКМЗ «Нясвіж».

Марына Несцярук жыве і працуе ў Магілёве. Праяўляе сябе ў розных відах творчасці: манументальна-дэкаратыўны роспіс, жывапіс, ручное ткацтва. На выставе «Фрагменты» сабрана каля 70 карцін аўтара, гэта найбольш яркія палотны, створаныя ў любімых жанрах мастачкі - пейзажы і нацюрмоце.

М.В. Несцярук - удзельніца шматлікіх выстаў і пленэраў, у тым ліку міжнародных (Чарнагорыя, Сербія, Украіна, Расія, Славакія, Аўстрыя, Боснія і Герцагавіна). Па словах мастачкі, прадстаўленая выстава - гэта фрагменты яе раю, з якім ніколі не хацелася б расставацца. «Я жыву ў раі. Фрагментамі свайго раю, з кожным з якіх у мяне звязаныя пэўныя падзеі, людзі, імгненні захаплення, зачараванне, а для гледача - проста маімі фрагментамі агульнага пейзажу, я хачу падзяліцца з Вамі».

Выстава будзе доўжыцца да 3 красавіка 2016 г.