• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • “Кубак Старога замка – 2016” дастаўся камандзе “Эрудыты”

“Кубак Старога замка – 2016” дастаўся камандзе “Эрудыты”

26.02.2016

24 лютага ў Тэатральнай зале палацава-паркавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка – 2016”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў стала “Беларусь”. Гульня была праведзена чальцамі клуба ЮНЕСКА “Кліа” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні.

Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі Нясвіжа і раёна.
У выніку перамагла каманда “Эрудыты” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея”. Другое месца заняла каманда “Star” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”, трэцяй стала каманда “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”.

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2016” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.