Віншаванні па-княскі

27.02.2016

У перадсвяточныя вясновыя дні 6-7 сакавіка музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе наведаць экскурсійную праграму з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, прысвечаным адной з самых знакавых фігур гісторыі Нясвіжа - Мікалаю Крыштофу Радзівілу «Сіротку» - заснавальніку Нясвіжскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага. У Нясвіж пры Сіротку быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, дзякуючы якім у горадзе з'явіліся архітэктурныя збудаванні ў стылі барока: першы ва Усходняй Еўропе барочны касцёл, гарадская ратуша, манастыры і сам палац. Аб усім вы даведаецеся на прадстаўленні!

Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і незабыўныя ўражанні!

Кошт уваходнага білета ў Палацавы ансамбль 6-7 сакавіка:
65 000 рублёў - для школьнікаў і студэнтаў;
130 000 рублёў - для дарослых.

А таксама 7 сакавіка ў 16.20 у Тэатральнай зале Палаца адбудзецца першы гістарычны тэатралізаваны квэст 2016-га года - «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў».
Кошт квітка на ўдзел у квэсце 260 000 рублёў.
Наведвальнікі з білетам на квэст могуць пазнаёміцца з Палацавай экспазіцыяй да пачатку гульні, не набываючы дадатковага білета.

Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.