На вакацыі да Радзівілаў!

28.02.2016

Падчас вясновых школьных канікул у Палацавым ансамблі пройдуць тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста.

Спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе незвычайную экскурсію па інтэр'ерных залах палаца: наведвальнікі пазнаёмяцца не толькі з гісторыяй княскага роду Радзівілаў, але і з самімі гаспадарамі Нясвіжскага замка! У межах гэтай праграмы школьнікаў чакаюць цікавыя заданні ад касцюміраваных герояў экскурсіі-квэста, займальныя гісторыі з жыцця князёў Радзівілаў.

Дзіцячыя тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста будуць праводзіцца ў перыяд з 19.03.2016 г. па 27.03.2016 г. па папярэдніх заяўках.
Кошт уваходнага квітка для школьнікаў - 70 000 бел. рублёў.
Кошт экскурсіі (група да 25 чалавек, 1,5 гадзіны) - 220 000 бел. рублёў.

Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.

www.niasvizh.by