Квэст "Таямніцы і загадкі..."

22.10.2016


Музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае Вас на Квэст “Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў”!

Раптам вы ніколі не былі ў Нясвіжы? Тады зараз самы час! Бо наша новая задумка вывучаць палац і гісторыю рода Радзівілаў падчас Квэста – спецыяльна для Вас! Больш вы анідзе не сустрэнеце такія неверагодныя прыгоды, бо ў параўнанні з іншымі Квэстамі наш праходзіць не ў адным-двух пакоях, а ў цэлым велічэзным палацы!

А калі вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы, то самы час адпраўляцца ў новыя прыгоды па княжацкіх пакоях, бо Квэст «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў» - гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, апынуцца на апошнім паверсе вежы і спусціцца ў падмуркі, заглянуць за закрытыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень.

Ну і канешне пазнаёміцца з таямнічай гісторыяй палаца і магутнага рода ў форме інтэрактыўнай гульні, напачатку якой вас чакае сустрэча з князем Антоніем Вільгельмам. Князь мае пытанні і ці прыйдзеце вы на дапамогу – вырашаць вам, але адказы дапамогуць вам перайсці на новыя ўзроўні, а там вы пазнаёміцеся і з новымі героямі мінулых часоў.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 2 да 7 чалавек. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 20 да 80 чалавек.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з Палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

  Дата  Дзень тыдня   Час пачатку гульні
(зборудзельнікаў у 
Тэатральнай залі 
Палацавага ансамблю)
 
 Працяг гульні  
 10 снежня  субота  15.30 – 15.40  15.40 – 17.10
 4 студзеня  серада  15.30 – 15.40  15.40 – 17.10

Кошт квітка - 260 000 руб. Колькасць квіткоў абмежаваная.

Папярэдні продаж квіткоў у касах kvitki.by альбо ў дзень правядзення квэста, пры наяўнасці, у касах музея. Продаж квіткоў на мерапрыемства спыняецца ў 15.30.

Квэст па заяўцы.

Таксама Вы можаце заказаць Квэст асобна для сваёй кампаніі, мы правядзем яго выключна для Вас, але гэта трэба зрабіць абавязкова  па папярэдняй заяўцы не пазней, чым за 2 тыдні да гульні. Такі квэст можна замовіць для групы ад 20 да 80 чалавек.

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефоне: + 375 1770 51436. Мы з радасцю адкажам на ўсе вашыя пытаніі і аформім заяўку!