• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Эксклюзіўная прапанова! Гульня-падарожжа з элементамі анімацыі "Пілігрым праз усё жыццё".

Эксклюзіўная прапанова! Гульня-падарожжа з элементамі анімацыі "Пілігрым праз усё жыццё".

05.03.2016

Толькі тыдзень у Ратушы г.Нясвіжа
з 20 па 27 сакавіка
для ўсіх хто цікавіцца гісторыяй, для вучняў 6- 11 класаў,
для дзяцей і іх бацькоў.

Гульня-падарожжа з элементамі анімацыі "Пілігрым праз усё жыццё" (прысвечаная ўшанаванню памяці Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі).

Неверагоднае жыццё славутага князя было насычана яркімі падзеямі, прыгодамі і падарожжамі. Прасачыць усе асноўныя вехі яго жыцця і дзейнасці мы прапануем у лёгкай гульнявой форме. Падарожжа перанясе вас у далёкае і загадкавае мінулае XVI-XVII стагоддзяў, якое захоўвае мноства сакрэтаў… Настаў час прыадчыніць заслону таямніцы.

Самых актыўных і знаходлівых чакаюць прызы.

Удзел у гульні ажыццяўляецца па замовах. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8(01770)2-52-83, 8(01770)2-21-47, 8(01770)2-06-60, 8(01770)2-06-02.
Спяшайцеся!