Выстава "Адлюстраванне"

09.03.2016

З 29 лютага да 24 красавіка 2016 г. у выставачнай зале “Інфармацыйна-касавага цэнтра” праходзіць выстава сучаснай мастачкі Аніскавец Людмілы "Адлюстраванне".

Людміла Барысаўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай рознафарматных выстаў. Работы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Ізраіля, ЗША, Канады, Аўстраліі і іншых краін. Творчасць Людмілы Аніскавец прадстаўлена маляўнічымі і графічнымі працамі. Адметнай рысай карцін аўтара з’яўляецца выкарыстанне мастыхіну пры накладванні мазкоў на палатно, што надае жывапісу аб'ём, шматслаёвасць, шматгучнасць, экспрэсіўнасць і каляровую эмацыянальнасць.

Людміла Барысаўна лічыць, што “Карціна мастака - гэта не толькі прадмет інтэр'еру ці калекцыянавання. Гэтазаўсёдыакно ў нейкі новы, нязведаны і часам нечаканы свет. Парой звыклы гарадскі пейзаж або букет кветак, убачаны скрозь прызму ўспрымання мастака і па-майстэрску перададзены ім на палатне, дзівіць гледача”.