НОЧ МУЗЕЯЎ 2016

10.05.2016

Палац Радзівілаў запрашае гасцей у
Інтэрактыўны лабірынт гісторыі:
ЛЕГЕНДЫ МІНУЛАГА - ЗАХАВАЛЬНІКІ БУДУЧЫНІ

14 мая 2016 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка» запрашаюць на музычна-містычную Ноч музеяў у палацы Радзівілаў.

У праграме акцыі мы запрашаем у Інтэрактыўны лабірынт гісторыі: Легенды мінулага - захавальнікі будучыні. Гасцей палаца чакае сустрэча з некалькімі пакаленнямі уладальнікаў Нясвіжа: Мікалаем Крыштофам Радзівілам «Сіроткам», Каралем Станіславам Радзівілам «Пане Каханку» і Антоніем Вільгельмам Радзівілам. Усіх наведвальнікаў чакаюць займальныя прыгоды, новыя адкрыцці і хвалюючая атмасфера палацавых інтрыг.

Інтэрактыўны лабірынт пачнецца ва ўнутраным дворыку палаца, адкрые новыя, незвычайныя віды з валоў старога замка і пройдзе па раней недаступных тунэлях.

Гістарычную аўру палаца будуць падтрымліваць артысты і салісты Музычнага дома «Класіка», народнага тэатра гістарычнага касцюма, школа ірландскага танца «Глорыя», MuzzicDom Orchestra, лепрыконы-квартэт і варта рыцарскага клуба «Полацкі звяз». У канцы лабірынта ўсіх чакае палацавы баль.

Ноч музеяў 2016 ў палацы Радзівілаў:
Інтэрактыўны лабірынт гісторыі:
ЛЕГЕНДЫ МІНУЛАГА - ЗАХАВАЛЬНІКІ БУДУЧЫНІ

14 мая, Палацавы ансамбль, г. Нясвіж. Пачатак у 19.00. Заканчэнне ў 23.00
Кошт дарослыя: 270 000 бел. р.
Кошт школьнікі, студэнты: 200 000 бел. р.
Усім наведвальнікам Ночы музеяў 2016 ў Палацы Радзівілаў падарунак - магчымасць паўдзельнічаць у адным з замкавых квэстаў ў летні сезон са зніжкай 25%!
Захавайце білет і скарыстайцеся зніжкай.

Нясвіжская Ратуша запрашае
на анімацыйную інтэрактыўную праграму:
ПА ПРАВУ МАГДЭБУРГСКАМУ...


У гэты майскі вечар з 17.30 да 20.30 вас чакае займальнае віртуальнае падарожжа ў свет гарадскога жыцця ХVІІІ стагоддзя. Вы станеце сведкамі выканання прысуду магістрацкага суда, пазнаёміцеся з войтам горада і атрымаеце шмат пазітыўных эмоцый, удзельнічаючы ў розных інсталяцыях і інтэрактывах, атрымаеце ўласнае ўяўленне пра тое, як жылі нясвіжскія мяшчане пад кіраваннем магістрата.

Спяшайцеся, мы чакаем Вас!

Ноч музеяў 2016 у Ратушы:
Анімацыйная інтэрактыўная праграма:
ПА ПРАВУ МАГДЭБУРГСКАМУ...

14 май, Ратуша, г. Нясвіж. Пачатак у 17.30. Заканчэнне у 20.30.
Кошт дарослыя: 50 000 бел. р.
Кошт школьнікі, студэнты: 25 000 бел. р.

Заяўкі прымаюцца па тэлефонах:
8 (01770) 2-06-60; 8 (01770) 2-06-02.

www.niasvizh.by