• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Лепшага знаўцу гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў замку Радзівілаў

Лепшага знаўцу гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў замку Радзівілаў

28.04.2016

27 красавіка 2016 г. у канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль» прайшла алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.

Прызёрамі алімпіяды сталі: Парэйка Ксенія і Навоша Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» – дыплом І ступені; Бядуля Маргарыта «Нясвіжская гімназія», Кохан Аліна ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея» – дыплом ІІ ступені; Казырыцкая Анастасся ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», Лецко Марта ДУА «Ланскі УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», Казлоўцава Марыя і Цівунчык Вольга ДУА «Нясвіжская гімназія» – дыплом ІІІ ступені.

Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.