• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Круглы стол «Працэсы мадэрнізацыі, канвергенцыі і дывергенцыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы» у Нясвіжскім палацы

Круглы стол «Працэсы мадэрнізацыі, канвергенцыі і дывергенцыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы» у Нясвіжскім палацы

03.05.2016

Дадзеная сустрэча навукоўцаў стане працягам рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы супрацоўніцтва гістарычных факультэтаў двух вядучых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі: Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адукацыйная праграма ўключае лекцыі вядучых расійскіх спецыялістаў у галіне еўрапейскага і рускага мастацтва і гісторыі, якія адбудуцца на гістарычным факультэце БДУ у Мінску.

Абмеркаванне праблем і перспектываў гістарычнай адукацыі ў дзвюх саюзных дзяржавах пройдзе на круглым стале 13 мая 2016 г., які падрыхтаваны сумесна з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж” і адбудзецца ў тэатральнай зале нясвіжскага палаца.

Сярод тэм круглага стала, якія падрыхтаваны для абмеркавання:
- Уплыў мадэрнізацыйных працэсаў мінулага на сучаснасць: абумоўленасць шляхоў мадэрнізацыі гістарычным мінулым.
-Працэсы канвергенцыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: праблемы і перспектывы.
Рабочыя мовы канферэнцыі і круглага стала - беларуская, руская, англійская.

Вядучыя спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, а таксама іншых адукацыйных і навуковых устаноў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі сустрэнуцца падчас круглага стала ў старажытным палацы Радзівілаў у Нясвіжы. Сярод іх вылучаецца прадстаўнічая дэлегацыя маскоўскіх гісторыкаў пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча Тучкова - дэкана гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, доктара мастацтвазнаўства і прафесара.