• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Конкурс-пленэр юных мастакоў «Барочныя лініі ў архітэктуры Джавані Марыя Бернардоні»

Конкурс-пленэр юных мастакоў «Барочныя лініі ў архітэктуры Джавані Марыя Бернардоні»

02.05.2016

17-18 мая 2016 г. ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў» правядзе рэгіянальны адкрыты конкурс-пленэр юных мастакоў «Барочныя лініі ў архітэктуры Джавані Марыя Бернардоні». Мерапрыемства праводзіцца ў рамках акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН штогод 21 мая).

Правядзенне акцыі падтрымалі больш за пяцьдзесят музеяў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Расіі.