Дабрачынны канцэрт харавой музыкі

08.05.2012

4 мая 2012 года ва ўнутраным дворыку Палацавага ансамбля прайшоў дабрачынны канцэрт харавой музыкі ў рамках VII Міжнароднага форуму студэнцкіх хораў «Папараць-кветка – 2012». У канцэрце прымалі ўдзел калектывы з Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы. У праграме прагучалі творы патрыятычнай накіраванасці, папулярная сусветная, народная, класічная музыка.