Выстава “Час. Рэчы. Прасы.”

10.07.2016

4 чэрвеня ў Малой выставачнай залі Палацавага ансамбля ўвазе наведвальнікаў адкрылася выстава “Час. Рэчы. Прасы.”

На першы погляд здаецца, што няма нічога больш звычайнага ў сучасным жыллі, чым прас. Ён, мабыць, найбольш звыклы з усёй бытавой тэхнікі. Вось толькі варта задумацца над гісторыяй яго з’яўлення, і нечакана высвятляецца, што на прыкладзе эвалюцыі праса можна прасачыць развіццё тэхналогій тэрмаапрацоўкі тканін на працягу некалькіх стагоддзяў. Так званы прататып праса з’явіўся ў жыцці чалавека больш за 2000 гадоў таму разам з жаданнем даглядаць сваё адзенне. 3а ўвесь гэты час ён са звычайнага камня ператварыўся ў электрычны агрэгат з функцыяй адпарвання і рэгуляванай магутнасцю. Выставачны праект “Час.

Рэчы.Прасы.» прапануе наведвальнікам прасачыць асноўныя этапы развіцця гэтага незаменнага бытавога прыбора.

На выставе прадстаўлены больш за 60 экспанатаў з прыватнай калекцыі Дашкуна Валянціна.

Выстава прадоўжыцца да 18 верасня 2016 г.