Канферэнцыя “Жанчыны ў гісторыі роду ...

12.07.2016

5 – 6 кастрычніка 2016 года
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”
праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю

“Жанчыны ў гісторыі роду Радзівілаў”

На працягу стагоддзяў род Радзівілаў адыгрываў выключную ролю ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Радзівілы займалі вышэйшыя пасады ў дзяржаве, валодалі значнымі зямельнымі латыфундыямі, камандавалі арміямі і займаліся мецэнацтвам. Сёння, калі мы гаворым пра гэты род у памяці перш за ўсё паўстаюць вобразы мужчын – гаспадароў, палітыкаў, палкаводцаў. Але значная колькасць жанчын з дому Радзівілаў і зродненых з імі фамілій пакінула не менш прыкметны след у мінуўшчыне. Без такіх асоб, як Ганна Кішка, Барбара Радзівіл, Кацярына Радзівіл з дому Сабескіх, Ганна Кацярына Радзівіл з Сангушкаў, Францішка Уршуля Радзівіл з Вішнявецкіх немагчыма ўявіць гісторыю роду. Жанчыны фундавалі кляштары і касцёлы, арганізоўвалі тэатры, аднаўлялі палацы і стваралі мануфактуры. Для разгляду розных аспектаў “жаночай гісторыі” Радзівілаў музей-запаведнік “Нясвіж” арганізуе навукова-практычную канферэнцыю.

Плануемае поле канферэнцыі:
– Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі ў родзе Радзівілаў – сацыяльныя, прававыя і культуралагічныя аспекты.
– Традыцыі сямейнага жыцця і выхавання дзяцей у магнацкім асяродку.
– Жанчыны як кіраўнікі спадчынных уладанняў – гаспадарчыя, юрыдычныя, міжасабовыя адметнасці.
– Шлюб і трон: сваяцкія сувязі Радзівілаў з правячымі дынастыямі Рэчы Паспалітай.
– Вобраз жанчыны ў мемуарнай літаратуры XVIII – XIX стст.
– Жанчыны з роду Радзівілаў у гістарыяграфіі: здабыткі і перспектывы даследванняў.
– Традыцыі мецэнацтва і асветніцтва ў родзе Радзівілаў (на прыкладзе жанчын).
– Дочкі магнатаў – лёсы Радзівілянак (традыцыі новай сям’і і памяць роду).
– Асобы і лёсы жонак нясвіжскіх ардынатаў.

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаюцца ўсе зацікаўленыя даследчыкі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі прымаюцца да 31 жніўня 2016 года.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю!

Для публікацыі прымаюцца артыкулы аб’ёмам да 40 000 знакаў, публікацыі дакументальных крыніц – да 60 000 знакаў.
Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтервала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.
Артыкул павінен забяспечвацца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах аб’ёмам 100 – 150 слоў.
Бібліяграфічныя спасылкі ў тэксце афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (Пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь № 3 ад 28 лютага 2014 г.).
Аўтары нясуць персанальную адказнасць за дакладнасць прадастаўленых матэрыялаў і спасылак, а таксама за прадастаўленне ў рэдакцыю раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

Тэлефоны для даведак: + 375177025273 Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”; + 375177024281 Блінец Андрэй Уладзіміравіч, загадчык сектара навукова-экспазіцыйнай дзейнасці ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.