Інсталяцыя "Застыўшыя хвіліны цішыні"

27.06.2016

Месца правядзення: другі паверх Слуцкай брамы
Дата правядзення: з 6 мая па 30 верасня 2016 г.

Сёлета 28 ліпеня спаўняецца 102 гады з пачатку Першай сусветнай вайны, адной з самых трагічных падзей у гісторыі чалавецтва, якая, так ці інакш, адбілася на лёсах усіх народаў планеты. Тэрыторыя Беларусі больш за тры гады была адной з арэн баявых дзеянняў. Менавіта на беларускай зямлі шмат у чым вырашаўся зыход вайны. Радзівілаўскі Нясвіж і яго ўладальнікі не засталіся ў баку ад падзей, якія адбываліся. На працягу двух гадоў горад з'яўляўся прыфрантавой зонай.

Аб трагічных падзеях ваеннага часу досыць шмат было расказана як у навуковай, так і ў мастацка-папулярнай літаратуры. Інсталяцыйны праект «Застылыя хвіліны цішыні» прапануе наведвальнікам паглядзець на падзеі ваеннага часу з іншага боку – жыццё людзей паміж баямі. Бо на фоне спусташальных ваенных дзеянняў ва ўсіх населеных пунктах па-ранейшаму ішло штодзённае жыццё людзей, якім, так ці інакш, прыйшлося прыстасоўвацца да новых умоў выжывання.

Кошт уваходнага квітка – 10 000 бел. руб. (дарослы), 5 000 бел. руб. (школьн. /студ.).
Рэжым працы інсталяцыі: 9:00 – 18:00, абед 13:00 – 14:00.
Выхадныя дні: панядзелак і аўторак.