Мерапрыемствы «Летнія забавы ў Палацы Радзівілаў»

29.06.2016

Музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае наведаць праграму выходнага дня ў Палацы Радзівілаў.

Кожны тыдзень з 10 ліпеня па 28 жніўня госці змогуць убачыць асаблівую экскурсійную праграму з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, прысвечаным Мікалаю Хрыстафору Радзівілу «Сіротку», а таксама прыняць удзел у займальных забавах для дзяцей і дарослых у цэнтральным двары.

Не прапусціце новыя прыгоды ў гасцінным Радзівілаўскім палацы гэтым летам!

Кошт квітка:
дарослыя - 140 000 BYR / 14.00 BYN;
школьнікі і студэнты - 70 000 BYR / 7.00 BYN.

Даведка па тэлефонах:
+3751770 20602, +3751770 20660, +37529 5518051, +37529 1903149.