Выстава Кірыла Ляшука “Падарожжа”

01.07.2016

З 1 ліпеня да 4 жніўня 2016 г. у выставачнай зале “Інфармацыйна-касавага цэнтра” праходзіць выстава сучаснага мастака Кірыла Ляшука “Падарожжа”

Ляшук Кірыл Алегавіч, нарадзіўся ў Брэсце 11.12.1977. Дзяцінства правёў у Нясвіжы, дзе нарадзілася маці, дзе жылі дзядуля з бабулей, таму гэта выстава з’яўляецца для яго знакавай. Скончыў Брэстскую мастацкую школу, мастацка-прафесійнае вучылішча ў г.п. Мір і Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, як выкладчык выяўленчага мастацтва. Працуе ў галіне станкавага жывапісу. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі.

Яго пейзажы, гэта рэалістычныя творы. Куточак прыроды ці нейкага мястэчка, у якога ёсць асабістае апавяданне. Ён адлюстроўвае прыгажосць прыроды, якая знаходзіцца вакол нас: як шуміць вецер, спяваюць птушкі, шапаціць лісце на дрэвах, гудуць пчолы, л’ецца вада.

Яго канцэптуальныя творы – гэта, як бы, дыялог з гледачом аб успамінах, аб захаванні таго, што ў нас ёсць, пра сучаснасць.