Мерапрыемствы «Летнія забавы ў Палацы Радзівілаў»

13.07.2016

Кожную нядзелю з 10 ліпеня па 28 жніўня наведвальнікаў Нясвіжскага палаца чакае асаблівая экскурсійная праграма з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, прысвечаным Мікалаю Хрыстафору Радзівілу «Сіротку», а таксама займальныя забаўкі для дарослых і дзяцей.

Усе жадаючыя могуць далучыцца да рыцарскай справы і выпрабаваць сябе на трапнасць і спрыт, а для маленькіх наведвальнікаў прадастаўляецца магчымасць у даступнай гульнявой форме даведацца пра гісторыю роду Радзівілаў і праявіць свае творчыя здольнасці. Першыя наведвальнікі ўжо атрымалі незабыўныя эмоцыі!

Не прапусціце новыя прыгоды ў гасцінным Радзівілаўскім палацы гэтым летам!

Кошт квітка:
дарослыя – 14 BYN / 140 000 BYR;
школьнікі і студэнты - 7 BYN / 70 000 BYR.

Даведка па тэлефонах:
+3751770 20602, +3751770 20660, +37529 5518051, 37529 1903149.