Ноч музеяў у Нясвіжскім палацы

10.05.2012

8 мая Нясвіжскі палац Радзівілаў адчыняе дзверы для наведвальнікаў у рамках міжнароднай акціі Ноч музеяў. Вас чакае тэатралізаванае прадстаўленне "Гісторыкі" у палацавым ансамблі XVI – XIX ст.

Адчуць сапраўдны жывы подых гісторыі вам дапамогуць удзельнікі праекту "Эпоха князя Міхала Клеафаса", якія разам з гледачамі завітаюць на ампірны баль, пачуюць музыку і рамансы пачатку ХІХ ст., а таксама сутыкнуцца з тагачаснай вайсковай элітай – уланамі ВКЛ.

ПРАГРАМА:
  • Экскурсія па экспазіцыі – 1,5 гадзіны
  • Гетманская заля (баль) – 15–20 хвілін
  • Тэатральная заля (канцэрт) – 15–20 хвілін
  • Пляцоўка перад выхадам з палацу (двубой) – 5 хвілін

Пачатак мерапрыемстваў: 16.00 і 18.00. Кошт: 70 000 рублёў

Замаўляйце квіткі па тэлефоне: +375 1770 5-31-96.