«Inspiration. Архітэктурныя замалёўкі»

21.10.2016

         З 19 кастрычніка па 4 снежня 2016 г. у выставачнай зале сектара экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці праходзіць выстава работ Марыны Канавалавай. Выстава “Inspiration. Архітэктурныя замалёўкі” – гэта серыя графічных лістоў, выкананых з натуры, непасрэдна пад жывым уражаннем ад архітэктурных матываў разнастайных гістарычных мест.

         Выстава гэта перш за ўсё выражаная ў творчасці любоў да роднага страдаўняга горада, рытму ліній дзіўных помнікаў архітэктуры Нясвіжа, якія не перастаюць здзіўляць, прымушаюць вывучаць гісторыю стварэння гэтых помнікаў ранняга барока ў Беларусі і ўплываюць на гістарычнае ўспрыманне падчас блізкіх і далёкіх падарожжаў.

         Работа мяккімі палачкамі пастэлі дазваляе закончыць карціну за адзін сеанс, захоўваючы лёгкасць уражання. Гэта тэхніка дэманструе вытанчанасць ліній, далікатнасць каляровых плям і фактур, і ў той жа час хутка і дакладна, без выпраўленняў перадае ўражанне ад натуры.

Уваход вольны

Тэл. для даведак

8 (01770) 20602

8 (01770) 20660