Канферэнцыя “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў”

03.11.2016

       20 – 21 красавіка 2017 г.  НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК “НЯСВІЖ” ПРАВОДЗІЦЬ НАВУКОВУЮ КАНФЕРЭНЦЫЮ ПРЫСВЕЧАНУЮ 270-ГОДДЗЮ ЗАСНАВАННЯ НЯСВІЖСКАГА КАДЭЦКАГА КОРПУСА “ВАЕННАЯ ГІСТОРЫЯ ДОМА РАДЗІВІЛАЎ”

       25 мая 1747 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька выдаў “Пастанову, якая служыць да адукацыі кадэцкага корпуса”. Згодна з ёй у Нясвіжы была заснавана школа для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў – першая ваенная навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі.

       Гэта добрая нагода ўспомніць і ацаніць уклад прадстаўнікоў дому Радзівілаў у ваенную гісторыю. Сярод гетманаў Вялікага Княства Літоўскага было сем Радзівілаў! Столькі не дала ніводная іншая фамілія. Радзівілы камандавалі арміямі, будавалі замкі, удзельнічалі ў шматлікіх бітвах, арганізоўвалі ваенныя школы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай прадстаўнікі роду служылі ў арміях Расійскай імперыі, Прусіі, Францыі, дзе дасягнулі высокіх чыноў і пасад. Князі Радзівілы ўдзельнічалі ва ўсіх значных войнах ХХ ст. – ад руска-японскай да Другой сусветнай. Біяграфія кожнага вайскоўца–Радзівіла заслугоўвае асобнага вывучэння.

        Гаворачы аб прадстаўніках рода, нельга абмінуць увагай Нясвіж – адзін з цэнтраў спадчынных уладанняў і добра ўмацаваную крэпасць, якая заўсёды прыцягвала ўвагу непрыяцеля. Нясвіжскі замак не аднойчы аказваўся ў цэнтры ваенных падзей. Тут жа існаваў адзін з лепшых артылерыйскіх паркаў і захоўваліся ўнікальныя калекцыі зброі і даспехаў.

         Сёння музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае ўсіх зацікаўленых даследчыкаў для разгляду розных аспектаў “радзівілаўскай” ваеннай гісторыі.

         Плануемае поле канферэнцыі:

–       Нясвіжскі кадэцкі корпус і ваенныя школы на тэрыторыі Беларусі ў XVIIIст.

–       Радзівілы – гетманы Вялікага Княства Літоўскага.

–       Удзел Радзівілаў у канфедэрацыях, рокашах і паўстаннях.

–       Прадстаўнікі дому Радзівілаў сярод еўрапейскай ваеннай эліты ХІХ ст.

–     Радзівілаўская міліцыя і прыватныя фартэцыі, іх месца ў сістэме абароны краіны.

–  Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI– XVIII стст.: прынцыпы камплектавання, удзел у баявых дзеяннях, рэформы і рэарганізацыі.

–     Князі Радзівілы падчас сусветных войн і лакальных канфліктаў канца ХІХ – першай паловы ХХ стст.

–       Нясвіжскі замак у ваенных падзеях XVII– першай паловы ХХ стст.

–       Радзівілаўскія гарматы і даспехі: лёс калекцый і перспектывы аднаўлення.

      Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка 2017 г. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў.

        Тэксты паведамленняў прымаюцца да 1 красавіка 2017 г. Артыкулы аб’ёмам да 40 000 знакаў, павінны быць набраны шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтервала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см. Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах аб’ёмам 100 – 150 слоў. Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (Пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь № 3 ад 28 лютага 2014 г.са зменамі ад 8 верасня 2016 г.).

        Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртацца па тэлефоне:

 + 375177024281 Андрэй Уладзіміравіч Блінец, загадчык сектара навукова-экспазіцыйнай дзейнасці ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”.

         E-mail:navukanhkmz@gmail.com