Незабыўныя калядныя канікулы!

01.12.2016

Вы жадаеце разнастаіць вашы выходныя і атрымаць масу станоўчых эмоцый і святочных уражанняў?
Тады спяшайцеся да нас!
       Ратуша горада Нясвіжа запрашае на Навагоднія інтэрактыўныя праграмы:

       Для дапытлівых і ўважлівых з 26.12.2016 г. па 06.01.2017 г. - святочны квэст «Таямніцы старой Ратушы». Праграма разлічана на сямейную аўдыторыю і дзіцячыя групы. 
       Для актыўных і знаходлівых з 02.01.2017 г. па 08.01.2017 г. - анімацыйная праграма «Немагчымае магчыма: на аўдыенцыі ў войта!». Насычаная і разнастайная праграма будзе цікавая для ўсіх узроставых катэгорый. 

Займальныя конкурсы, інтэрактыўныя заданні, праходжанне музейнага лабірынта і шмат іншага чакае вас у ратушы горада. Свята, праведзенае ў нас, забяспечыць масу прыемных эмоцый і не пакіне абыякавым ні аднаго нашага госця! 
Вас чакаюць незабыўныя прыгоды, прызы і падарункі!!!

 Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 
8(01770)25283; 8(01770)2-21-47.
 Заяўкі прымаюцца папярэдне па тэлефонах:
 8(01770)2-06-60; 8(01770)2-06-02.