Увага!!! Акцыя!!! Фотаконкурс!!!

10.01.2017

Толькі ў студзені музей-запаведнік «Нясвіж» раздае прызы за самае лепшае фота на фоне любой з палацавых ялінак!

Умовы ўдзелу: на фота абавязкова павінна быць адна з ялінак палацавага ансамбля, а таксама вы самі, альбо хто-небудзь з вашых блізкіх. Прымаецца не больш за 3 фота аднаго аўтара.

Прыз - квіткі на квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў» на 2 персоны - атрымаюць уладальнікі лепшых здымкаў з ялінкамі палаца Радзівілаў у Нясвіжы. Тры прызавыя месцы будуць вызначаны галасаваннем на старонках музея-запаведніка https://vk.com/niasvizhpalace і www.facebook.com/Niasvizh

Фота дасылайце на адрас niasvizhtravel@mail.ru да 31.01.2017.
Галасаванне будзе праходзіць з 01.02.2017 па 07.02.2017.
Абвяшчэнне вынікаў адбудзецца 10.02.2017.

Не прапусціце!!!