Навіны — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Навіны

У красавіку-пачатку чэрвеня ў Нясвіжскім палацавым ансамблі будуць праводзіцца планавыя рамонтныя работы, у сувязі з чым некаторыя экспазіцыйныя залы будуць часова недаступныя для наведвальнікаў.

Вывучаць навучальныя прадметы з задавальненнем і максімальна прадуктыўна — гэта пра ўрокі, праведзеныя ў нашым музеі.

8 красавіка з 10.00 па 15.00 па тэхнічных прычынах набыць квіткі па карце магчыма толькі ў кіёску Палацавага ансамбля.

4 - 5 красавіка 2024 года ў Эрмітажы прайшла XXII навукова-практычная канферэнцыя – круглы стол «Музей і праблемы культурнага турызму». Гэта падзея стала важнай пляцоўкай для абмеркавання стратэгій развіцця музейнага турызму і пашырэння геаграфіі ...

З 30 сакавіка па 7 мая 2024 г. у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” дзейнічае выстава “Велікодныя сувеніры”. Экспазіцыя прадстаўлена ў каллекцыйнай зале Палацавага ансамбля. Арганізатар праекта - Вольга Старасціна. Выстава ...

1 красавіка 2024 года “Нацыянальны гісторыка-культурны музей запаведнік “Нясвіж” падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве са старэйшай установай культуры на Паўночным Каўказе – Краснадарскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем-запаведнікам ім. ...

30 сакавіка 2024 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца «Прамая тэлефонная лінія» з прадстаўніком адміністрацыі музея-запаведніка «Нясвіж».

Па тэхнічных прычынах кафэ "Палацавае" 26 сакавіка 2024 года працаваць не будзе.

22 сакавіка — Дзень памяці Хатынскай трагедыі. Гэты дзень нагадвае нам пра жудасную падзею, якая адбылася ў 1943 годзе, калі фашысты спалілі беларускую вёску Хатынь разам з яе мірнымі жыхарамі. Сёння мы смуткуем аб страчаных жыццях і шануем памяць ...

Часовая экспазіцыя “Цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці ў камені” папоўнілася яшчэ адным экспанатам, прызначаным для людзей са слабым зрокам і невідушчых.

Толькі 23 і 24 сакавіка 2024 года ў Нясвіжскім замку пройдзе экскурсія з элементамі тэатралізацыі і квэста «Адважнае падарожжа Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі», створаная сіламі студэнтаў-членаў клуба ЮНЕСКА «Кліо».

Вы можаце ацаніць якасць паслуг установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», а таксама пакінуць свае каментарыі на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паведамляем вам, што з 18 сакавіка па тэхнічных прычынах паслуга аўдыягіда часова не аказваецца.

20 красавіка ў 15:00 вас чакае неверагоднае шоу без аркестра — сімфанічнае гучанне трох фартэпіяна ў выкананні унікальнага «TrioTime».