Запiсы з пазнакай "музей"

Удзел у Першым Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”

З 12 па 14 кастрычніка 2012 года супрацоўнікі музея-запаведніка ўдзельнічалі ў Першым Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, які быў арганізаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 – 2015 гг.

Школьнікі разыгралі “Кубак Старога замка”

16 кастрычніка музей-запаведнік “Нясвіж” арганізаваў першы інтэлектуальны турнір “Кубак Старога замка”. Каманды навучэнцаў гарадскіх школ спаборнічалі ў лепшым веданні гісторыі і сучаснасці Вялікабрытаніі. Перамагла каманда Нясвіжскай гімназіі.

УВАГА!

Паважаныя наведвальнікі, 10 лістапада 2012 года ўваход на тэрыторыю Палацавага ансамблю будзе адкрыты з 9.00 да 15.00. Каса працуе да 14.00. 11 лістапада 2012 года Палацавы ансамбль будзе зачынены для наведвальнікаў. Прыносім прабачэнні за нязручнасці.

Каралеўскія скарбы ад’язджаюць дамоў

Да закрыцця выставы з “каралеўскай” калекцыі Лонданскага музея засталося некалькі дзён. 5 лістапада пачнецца дэмантаж экспазіцыі выстаўкі “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800” з Музея Вікорыі і Альберта (www.vam.ac.uk). Затым прадметы венуцца ў Лондан і будуць захоўвацца ў Музеі...

Святочны вечар у княжацкім палацы

5 студзеня у 16.00, 17.00 і 18.00 у Палацавым ансамблі выступіць харэаграфічны ансамбль “Харошкі”. Наведвальнікі Палацавага ансамбля апынуцца ў XVIII стагоддзі. Сам князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька сустрэне гасцей і раскажа пра жыццё-быццё сваёй высакароднай сям’і. Госці пазнаёмяцца таксама...