Запiсы з пазнакай "Нясвіж"

ІІ навуковыя чытанні памяці прафесара В. Рабцэвіча

Імя Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934 – 2008) добра вядома не толькі айчынным нумізматам, але і далёка за межамі нашай краіны. Менавіта ён у свой час унёс найбольшы ўклад у вывучэнне грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. На аснове ягонай уласнай калекцыі ў Беларускім дзяржаўным...

Адбылася ІV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”

3 снежня ў Канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” адбылася ІV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 19 маладых даследчыкаў, якія прадстаўлялі ўстановы...

Выйшаў у свет “Каталог Радзівілаўскіх медалёў са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведнка “Нясвіж”»

У лістападзе 2014 г. убачыў свет “Каталог Радзівілаўскіх медалёў са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, падрыхтаваны малодшым навуковым супрацоўнікам Ганнай Быль. Прэзентацыя выдання адбылася падчас правядзення ў палацы Радзівілаў Другіх Навуковых Чытанняў...

Выстава “Святло Віфлеемскай зоркі”

У Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля XVI – XIX стст. у г.Нясвіжы з 25 снежня па 20 студзеня праходзіць выстава “Святло Віфлеемскай зоркі” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. На выставе экспануюцца батлейкі, заходнееўрапейскія гравюры XIX ст., абразы, паштоўкі і...

Выстава «Зімовыя пейзажы»

З 31 снежня па 23 лютага 2015 г. у галерэі Інфармацыйна-касавага цэнтра Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» праходзіць персанальная фотавыстава фотакарэспандэнта выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Анатоля Дрыбаса «Зімовыя пейзажы». Работы аўтара...