Запiсы з пазнакай "Радзівілы"

Акцыя "Падарунак абаронцам Радзімы"

З 14 да 23 лютага 2014 г. музей-запаведнік праводзіць акцыю, прысвечаную Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У перыяд правядзення акцыі прадастаўляецца бясплатнае наведванне Палацавага ансамбля і Ратушы для наступных катэгорый...

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік "Спадчына Радзівілаў 2014"

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае маладых і энергічных людзей ва ўзросце ад 18 да 30 год прыняць удзел у Міжнародным валанцёрскім экалагічным летніку “Спадчына Радзівілаў 2014”. Для працы ў летніку спецыяльнай кваліфікацыі не патрабуецца, асноўная ўмова –...

Адбыўся першы гістарычны тэатралізаваны Квэст "Дванаццаць апосталаў"

Музей-запаведнік “Нясвіж”, Музычны Дом “Класіка” (#MuzzicDom) і кампанія Shukaj.by 26 верасня 2015 года правялі Першы гістарычны тэатралізаваны Квэст “12 апосталаў” у Нясвіжскім палацы Радзівілаў. У Квэст згуляла больш за 70 каманд, усяго каля 300 чалавек. Палац прыадкрыў свае таямніцы для...

Выстава «Вялікі баль у палацы Радзівілаў»

З 29 кастрычніка 2015 года па 31 студзеня 2016 у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (г. Нясвіж) Вы можаце наведаць выставу «Вялікі баль у палацы Радзівілаў». Правілы правядзення баляў прыйшлі ў Вялікае Княства Літоўскае з Еўропы, пачынаючы з XVII стагоддзя. Балі выконвалі розныя...

“Лепшы экскурсавод” працуе ў ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

30 кастрычніка ў Мар’інай Горцы адбылося ўшанаванне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства “Майстар Мінскай вобласці – 2015”. Па выніках конкурсных праглядаў і згодна з рашэннем экспертнай камісіі пераможцам у намінацыі “Лепшы экскурсавод – 2015” стала Грышкавец Ларыса Мікалаеўна,...