Экскурсійныя маршруты

♦ ПАЛАЦАВЫ АНСАМБЛЬ

• Аглядная музейная экскурсія "Рэзідэнцыя Радзівілаў" працягласцю 1 гадзіну 30 хв. (2 экскурсійных гадзіны па 45 хв.) з аглядам палацавых інтэр'ераў;
• Аглядная музейная экскурсія "Рэзідэнцыя Радзівілаў" працягласцю 2 гадзіны 15 хв. (3 экскурсійных гадзіны па 45 хв.) з аглядам бібліятэкі і архіва, і палацавых інтэр'ераў.

♦ РАТУША


• Аглядная музейная экскурсія "Гарадское самакіраванне ў Нясвіжы XVIII – першай паловы XIX стст." працягласцю 45 хв. (1 экскурсійная гадзіна) з аглядам экспазіцыйных залаў ратушы.

♦ СЕКТАР ЭКСКУРСІЙНАЙ І ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Пешаходныя экскурсійныя праграмы па экспазіцыях і помніках архітэктуры:

• Аглядная экскурсія "Гісторыя будаўніцтва рэзідэнцыі Радзівілаў" працягласцю 45 хв. (1 экскурсійная гадзіна) са знешнім аглядам замка Радзівілаў і захаваўшыхся ўмацаванняў;
• Аглядная экскурсія "Гістарычная частка горада" працягласцю 45 хв. (1 экскурсійная гадзіна) са знешнім аглядам помнікаў архітэктуры: Гарадская ратуша (XVI – XVIII стст.), Дом рамесніка (XVIII ст.), Кляштар бенедыкцінак (XVI – XVIII стст.), Слуцкая брама (XVI – XVIII стст .)
• Тэматычная экскурсія "Касцёл" працягласцю 45 хв. (1 экскурсійная гадзіна) з аглядам помніка архітэктуры XVI ст. касцёла Божага цела (наведванне пахавальні ў адпаведнасці з рэжымам касцёла);
• Аглядная экскурсія "Стары парк" працягласцю 45 хв. (1 экскурсійная гадзіна) з аглядам помніка ландшафтнай архітэктуры XIX ст. Стары парк (без агляду Выставачнай паляны);
• Тэматычная экскурсія "Стары парк" працягласцю 1 гадзіну 30 хв. (2 экскурсійных гадзіны па 45 хв.) з аглядам помніка ландшафтнай архітэктуры XIX ст. Стары парк.