Рэстараны і кафэ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Рэстараны і кафэ

Рэстараны і кафэ


Кафэ «Дварцовае»

в рамке1.jpg

Кафэ “Дварцовае” – выдатнае месца для тых, хто вырашыў адпачыць пасля знаёмства з палацавым ансамблем і прагулкі па парках, абмеркаваць убачанае ў экспазіцыі ці паразважаць. Не пакідаючы сцен замка, наведвальнікі могуць замовіць снеданне ці абед або проста падбадзёрыцца кубачкам кавы і расслабіцца ў камфортнай атмасферы, створанай для сапраўдных аматараў прыгажосці і ўтульнасці.

Кафэ прапануе салаты, гарачыя і халодныя закускі, напоі, печыва, марожанае і дэсерты, а таксама комплексныя абеды для групы па папярэднім заказе.  

Ёсць магчымасць зарадзіць мабільны тэлефон.
 Час працы: штодня з 10.00 да 19.00 (з 1 мая да 30 верасня) і з 9.00 да 18.00 (з 1 кастрычніка да 30 красавіка). 
 Першы панядзелак месяца -  санітарны дзень. 

Тэл.: +375 1770 3 70 52, +375 29 389 75 64 (Viber, WhatsApp, Telegram, Instagram) штодзённа з 1 кастрычніка да 30 красавіка:  09.00 - 18.00; з 1 мая да 30 верасня: 10.00 - 19.00.

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                         

 Пошта: kafe.dvorec@niasvizh.by


 «Летняе кафэ»

2.JPG

З надыходам цёплай пары года для наведвальнікаў гасцінна адчынены дзверы летняга кафэ, якое прапануе прыемны адпачынак на свежым паветры, дзе за кубачкам кавы ў добразычлівай абстаноўцы можна атрымаць асалоду, разгядаючы Нясвіжскі палац Радзівілаў. Тут таксама можна замовіць лёгкія закускі, прахаладжальныя напіткі, ласункі і марожанае. 

Free Wi-Fi.

Наша летняе кафэ размешчана на тэрыторыі цэнтральнага двара (справа ад галоўнага ўваходу).
 Час працы: штодня з 10.00 да 19.00.


Кафэ «Батлейка»

5.jpg

Цудоўнае месца ў самым сэрцы Нясвіжа ў будынку Ратушы, дзе можна адпачыць з блізкімі людзьмі, пачаставацца смачнымі дэсертамі, свежым печывам уласнага прыгатавання, пакаштаваць гарачы шакалад “Чорная панна”, пазнаёміцца з унікальнымі рэчамі музейнай экспазіцыі і нават запрасіць за стол каго-небудзь з Радзівілаў…

А для дзяцей дзейнічае гульнёвая зала з разнастайнымі адукацыйна-забаўляльнымі опцыямі.

Free Wi-Fi.

 Адрас: вул. Савецкая, 3. 
Час працы: з 9.00 да 18.00.

Тэл. +375 1770 5 93 96.

Почта: kafe.ratusha@niasvizh.by

Рэстаран «Гетман»

4.JPG

Рэстаран знаходзіцца ў правым крыле Палацавага ансамбля, змяшчае ў сабе тры залы з шыкоўным інтэр’ерам, разлічанымі на 56 чалавек. Падыходзіць для правядзення свецкіх урачыстасцяў, рамантычных вячэр і проста асалоды ад вытанчаных страваў мясцовага шэф-повара.

Час працы: нядзеля-чацвер 11.00 — 23.00.  
пятніца-субота 11.00 — 24.00.   
Тэл. +375(29)3859239.   
Пошта: restaurantgetman@gmail.com