11-12 верасня 2025 года ў музеі-запаведніку «Востраў-град Свіяжск» адбыўся расійска-беларускі круглы стол «Актуальныя пытанні захавання і рэстаўрацыі музейных помнікаў»
У рамках міжнароднага культурнага супрацоўніцтва 11-12 верасня 2025 года на тэрыторыі музея-запаведніка «Востраў-град Свіяжск» прайшоў расійска-беларускі круглы стол, прысвечаны актуальным праблемам захавання, вывучэння і рэстаўрацыі музейных калекцый. Мерапрыемства аб'яднала вядучых спецыялістаў у галіне музейнай справы і рэстаўрацыі з Расіі і Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх — супрацоўнікі рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі ключавыя аспекты ацэнкі стану музейных прадметаў, методыкі падрыхтоўкі да рэстаўрацыі, а таксама сучасныя падыходы да кансервацыі і экспанавання ўнікальных артэфактаў. Асаблівая ўвага была ўнададзена міжмузейнаму ўзаемадзеянню і абмену прафесійным вопытам.
У рамках візіту беларуская дэлегацыя наведала рэстаўрацыйныя майстэрні музея-запаведніка «Востраў-град Свіяжск», азнаёмілася з арганізацыяй рэстаўрацыйнага працэсу, тэхналогіямі і бягучымі праектамі. Сустрэча стала важным крокам ва ўмацаванні партнёрскіх сувязяў паміж рэстаўрацыйнымі цэнтрамі дзвюх краін.
Навуковую праграму мерапрыемства адкрылі выступленні беларускіх калег з дакладамі па наступных тэмах:
* Валынец І. М., начальнік рэстаўрацыйнага аддзела НГКМЗ “Нясвіж” —
"Археалагічны тэкстыль з крыпты касцёла Божага Цела ў г. Нясвіж. Захаванне і падрыхтоўка да рэстаўрацыі"
Даклад быў прысвечаны складанаму працэсу кансервацыі фрагментаў гістарычнага тэкстылю, выяўленага ў ходзе археалагічных даследаванняў, і метадам падрыхтоўкі знаходак да наступнай рэстаўрацыі.
* Куўшынскі В.В., мастак-рэстаўратар 2 катэгорыі —
"Выкананне работ па рэстаўрацыі да выставы "Упершыню экспанат" са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Нясвіж“.
Спікер прадставіў вопыт падрыхтоўкі экспанатаў для выставачнага праекта, уключаючы асаблівасці рэстаўрацыйнага ўмяшання, накіраванага на захаванне сапраўднасці аб'ектаў пры забеспячэнні іх экспазіцыйнай прэзентабельнасці.
* Качура В.В., рэстаўратар твораў з дрэва, і Паўлюшчык І. Ю., мастак-рэстаўратар —
"Рэстаўрацыя ферэтрона другой паловы XVIII ст. з калекцыі музея-запаведніка „Нясвіж“.
Сумесны даклад раскрыў комплексны падыход да рэстаўрацыі ўнікальнага драўлянага вырабу рэлігійнага прызначэння, уключаючы тэхналагічныя, мастацкія і гісторыка-культурныя аспекты аднаўлення.
Мерапрыемства завяршылася дыскусіяй, падчас якой удзельнікі абмяняліся думкамі, прапанавалі шляхі далейшага супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у правядзенні падобных сустрэч на рэгулярнай аснове.