Флаг РБ Герб РБ

Запрашаем на займальныя мерапрыемствы жніўня 2025

Запрашаем вас у Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» на займальныя мерапрыемствы жніўня 2025 года! 

У Палацавым ансамблі вас чакаюць цікавыя выставы: «Золата іканастасаў», прысвечаная мастацтву беларускіх майстроў, памятная экспазіцыя пра генацыд беларускага народа і незвычайная выстава аўтарскіх лялек. Таксама  —  тэатралізаваная экскурсія «Сустрэча ў традыцыях Нясвіжскага двара» (9, 10, 30, 31 жніўня з 12:00). У Тэатральнай зале пройдзе фестываль камернай музыкі «Нясвіж: Даўніна і сучаснасць» з удзелам Таццяны Старчанкі і ансамбля салістаў.

Таксама запрашаем на маляўнічы фестываль "Гранд кірмаш у Палацы. Кветкі Нясвіжа " (2-3 жніўня), дзе адбудуцца фларыстычныя майстар-класы, кірмаш рамёстваў, паказ мод і выступленні танцавальных калектываў. У гарадской ратушы —  тэматычныя выставы, звязаныя з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама займальныя квэсты і інтэрактыўныя праграмы для дзяцей і дарослых.

 Чакаем вас у жніўні!