“Вандроўкі па маіх ваколіцах”

20 жніўня скончыўся прыём гісторыка-краязнаўчых работ, дасланых на конкурс “Вандроўкі па маіх ваколіцах”. На электронную пошту аргкамітэта паступіла амаль два дзясяткі артыкулаў, турыстычных маршрутаў, апісанняў помнікаў, гісторый вёсак. Сярод іх аўтараў як школьнікі і студэнты, так і дасведчаныя краязнаўцы з прыстойным “багажом” публікацый. Шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе!
Работы будуць перададзены на разгляд журы, якое дасць ім належную ацэнку і вызначыць пераможцаў. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 29 верасня 2023 года ў Нясвіжскім палацы. Персанальны склад журы:
Яшчанка Дзмітрый Леанідавіч, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.
Бутэвіч Анатоль Іванавіч, пісьменнік, намеснік старшыні Беларускага фонда культуры, член навукова-метадычнай рады Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Гальпяровіч Максім Навумавіч, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты”.
Марозаў Дзмітрый Віктаравіч, кандыдат гістарычных навук, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызму.
Плыткевіч Сяргей Міхайлавіч, фатограф, журналіст, выдавец, кіраўнік інтэрнэт-партала “Планета Беларусь”.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: