Віншуем!
Сёння, 1 кастрычніка, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” з любоўю і глыбокай пашанай віншуе ўсіх пажылых людзей з іх асаблівым днём!
Вы – крыніца бясконцай мудрасці, сілы і натхнення для нас і будучых пакаленняў. Дзякуй за Ваша цярпенне, клопат, разважлівасць, чуласць, якія робяць гэты свет дабрэйшым. Жадаем моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, дабрабыту, душэўнага цяпла і нязгаснай цікавасці да жыцця. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і напаўняе сэрца шчасцем. Вы – наш гонар і бясцэнны скарб!
Нагадваем, што сёння ў рамках акцыі "Сэрцам маладыя" ў Вас ёсць унікальная магчымасць на бязвыплатнай аснове (пры прад'яўленні пенсіённага пасведчання) наведаць экспазіцыю Палацавага ансамбля і Ратушы.
Са святам Вас!