Флаг РБ Герб РБ

«Нясвіжскія забавы, ці хто стане каралём курка»

Гульня-спаборніцтва ў Нясвіжскай ратушы
«Нясвіжскія забавы, ці хто стане каралём курка»



У Нясвіжы на працягу некалькіх стагоддзяў кожны год праводзіліся
спаборніцтвы па стральбе на званне «караля курка», у якіх удзельнічалі і
князі Радзівілы, і ўсё дарослае насельніцтва горада. Самага трапнага стралка
аб'яўлялі на год "каралём курка". Ён узнагароджваўся, а яго імя заносілася ў
магістрацкую кнігу.
Мы вырашылі адрадзіць гэтую традыцыю ў гульні – спаборніцтве для
юных наведвальнікаў музея – хлапчукоў і дзяўчынак 2-6 класаў.
Каб атрымаць тытул «Кароль курка», удзельнікі павінны будуць
спаборнічаць у ведах, уменнях, уважлівасці, красамоўстве і, вядома ж,
трапнасці.
Узрост: 8-12 гадоў.
Колькасць: да 25 чал.
Працягласць: 60 хв.
Кошт: 150.00 руб. (на групу)
Даведкі і запіс па тэлефоне + 375177023955, +375177022147