Флаг РБ Герб РБ

Адбылася ХV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Марыя Дарота Радзівіл – сімвал эпохі культурнага адраджэння Нясвіжа (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХ стст.)”

3 снежня 2025 года ў Тэатральнай зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” адбылася ХV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Марыя Дарота Радзівіл – сімвал эпохі культурнага адраджэння Нясвіжа (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХ стст.)”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 29 маладых навукоўцаў, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі Берарусі з города Гродна, а таксама – Барысаўскага, Капыльскага, Мінскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Усе ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. За тыя гады, што праводзіцца канферэнцыя, яна ўжо паспела палюбіцца многім юнакам і дзяўчатам, так як яна стала тым месцам, дзе можна абмяркаваць праблемы гісторыі і культуры нашага края.